Telegram Group Search
📹 8 Іnstagram-старонак на беларускай мове пра вандроўкі, кулінарыю, адукацыю і не толькі, на якія варта падпісацца ⬇️

ПРА ВАНДРОЎКІ
Тут вы знойдзеце файныя маршруты па мясцінах Беларусі, гайды па архітэктурных стылях, падборкі ідэй і падзей для падарожжаў па Беларусі і нават падкасты. Вельмі раім!

ПРА МОДУ
Беларускі брэнд народнай моды – вырабы з саломы, цішоткі і крафтавыя аксесуары. Традыцыйна, сучасна і ўнікальна.

ПРА ЕЖУ
«Смачная старонка, дзе гатуем розныя стравы на роднай мове.
Памятайце: што б вы ні гатавалі, па-беларуску заўжды смачна!» – ад аўтараў старонкі. Смачна і па-беларуску!

ПРА АНГЕЛЬСКУЮ МОВУ
Рэпетытарка ангельскай мовы Вера Крамко на сваёй старонцы сумяшчае лайф-стайл блог і карысныя цікавінкі пра ангельскую мову.
І ўсё гэта цалкам на беларускай мове!

ПРА ЖЫЦЦЁ ПА-БЕЛАРУСКУ
Тут лайф-стайл і беларуская мова, Ліза разважае пра адметнасць беларусаў і беларусак, а таксама дзеліцца цікавінкамі беларускай мовы.

ПРА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Курсы і падрыхтоўка да ЦЭ, а таксама разборы правілаў і карысныя допісы з адметнымі момантамі беларускай мовы.

ПРА ГУМАР
Жыццёвыя жарты на беларускай мове. Смешна і проста

ПРА ТРАДЫЦЫЙНЫ СТРОЙ
Сапраўдная энцыклапедыя народнага адзення Беларусі!

Дасылайце сабе ў захаваныя, каб не згубіць 🔖
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Топ 4 незвычайных азёраў, на якіх варта пабываць гэтым летам ☀️🌻
🇨🇭🌊Беларуская рака Бярэзіна зрабіла са швейцарцаў банкіраў?

Гэта праўда, а яшчэ яна з’яўляецца часткай іх фальклору: пра яе нават ёсць знакамітая песня па-нямецку, вядомая як «песня пра Бярэзіну» (ням.: «Beresinalied»). Чым жа нашая рака заваявала такую папулярнасць сярод швейцарцаў 👇🏻

Раней народ Швейцарыі быў знакаміты сваімі вайсковымі наймітамі, якія ваявалі ў розных арміях свету. Былі швейцарскія жаўнеры і ў шэрагах арміі Напалеона. У 1812 годзе каля ракі Бярэзіна адбылася ўсім вядомая бітва, у якой войска Напалеона было ўшчэнт разбітае. Велізарныя страты панеслі тады і швейцарскія найміты. А вярнуўшыся дадому яны пачалі ўсім расказваць пра жудасныя падзеі каля нейкай халоднай рэчкі, пры гэтым з жахам паўтаралі адно слова «Бя-рэ-зі-на!». Мясцовыя жыхары так і не зразумелі, што гэта за пачвара такая – «Бярэзіна». Але слова гэтае потым стала часткай нацыянальнага міфу. А іх папулярная песня «Начное падарожжа», якую спявалі жаўнеры перад той самай бітвай, стала папулярнай як «песня пра Бярэзіну».

Дык як Бярэзіна зрабіла са швейцарцаў банкіраў і да чаго тут гэтая гісторыя?
Наступствы пасля бітвы каля беларускай рэчкі адбілі ў швейцарцаў жаданне займацца наёмніцтвам, і ў далейшым адной з галоўных справаў гэтай горнай краіны сталі банкі.
💪🏻 Бацька беларускай нацыі і стваральнік першай легальнай беларускай газеты. Гэта Іван Луцкевіч. Дарэчы, Іван Луцкевіч называў сабе не Іванам, а Янам, таму давайце паважаць ягоны выбар і называць яго так, як падабалася яму.

Сёння, 28 траўня, спаўняецца 143 гады з дня яго нараджэння, таму лавіце 4 цікавыя факты пра яго👇🏻

— Спадар Ян адшукаў святую для мусульманаў кнігу, напісаную па-беларуску, «Аль-кітаб».
У гэтай кнізе, якая з'яўляецца ўнікальным помнікам арабскай пісьмовасці, ён знайшоў доказы адметнасці беларускай мовы. Яна была напісаная татарамі, якія жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

— Быў адным з заснавальнікаў першай у Вільні масонскай ложы «Лучнасць».
Гэтая ложа стала месцам, дзе сустракаліся многія выдатныя дзеячы беларускай культуры і навукі, абмяркоўваліся і фармуляваліся планы па адраджэнні нацыянальнай культуры. Але масоны не прымаюць у сваё ложа жанчын, а такое мы асуджаем!

— Адмаўляўся жаніцца, каб не жыць за кошт жонкі.
Ян Луцкевіч лічыў, што сапраўдная незалежнасць чалавека грунтуецца на яго ўласнай працы і стараннях, а не на матэрыяльнай падтрымцы з боку іншых, у тым ліку і жонкі. Так ён ні разу і не ажаніўся.

— У месцы, дзе пахаваны Ян Луцкевіч, насамрэч яго няма.
Ніхто дакладна не ведае, дзе знаходзяцца рэшткі Яна і яго брата Антона Луцкевіча. А на могілках Росы ў Вільні стаяць толькі пустыя сімвалічныя магілы. Іх смерць можна сапраўды назваць адной з самых загадкавых таямніц у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.


📌 А вось яшчэ адзін цікавы факт для вас:
браты Ян і Антон Луцкевічы – сапраўдныя айцы незалежнай Беларусі, менавіта яны стаялі ў вытокаў заснавання БНР. А мы ў гэтым годзе ладзілі анлайн-святкаванне #БНР106 да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Паглядзець можна тут 👈🏻
🌉🌆 Мост у Нью-Ёрку названы ў гонар ураджэнца Беларусі. Хто гэта?

Безумоўна, гаворка ідзе пра Тадэвуша Касцюшку. Такую павагу ад амерыканскага народа наш суайчыннік заслужыў за тое, што бараніў незалежнасць Злучаных Штатаў у вайне супраць Брытаніі.

Спачатку «Мост Касцюшкі» меў іншую назву – Meeker Avenue Bridge, але ўсяго праз тыдзень пасля адкрыцця пачалася Другая сусветная вайна, і першай яе ахвярай стала Польшча. Тады палякі і полькі Нью-Ёрка звярнуліся да ўладаў горада з прапановай перайменаваць мост у гонар героя Рэчы Паспалітай і ЗША, каб праявіць салідарнасць з народам Польшчы, які адстойваў сваю незалежнасць. Мэр Нью-Ёрка пайшоў насустрач жыхарам і жыхаркам і архітэктурная пабудова ў Нью-Ёрку, мост, які звязвае раёны Бруклін і Куінз, атрымала імя ўраджэнца Беларусі.

Дарэчы, гэта не адзіны мост у ЗША, які названы ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Яшчэ адзін злучае сталіцу штата Олбані з горадам Колані праз раку Мохаўк.

А ў 2017 у памяць пра 200-годдзе смерці Тадэвуша Касцюшкі быў распрацаваны і фірмовы алкагольны кактэйль, які назвалі ў гонар моста The Kosciuszko Bridge. Адным з кампанентаў кактэйлю з’яўляецца гарэлка «Зуброўка», якую можна знайсці на паліцах беларускіх крамаў.
Удзельніца паўстання 1863 года, вялікая пісьменніца і сапраўдная каралева прозы. Жанчына, якая зрабіла неймаверны ўнёсак у беларускую літаратуру.

Гэта Эліза Ажэшка

У
яе не толькі цікавыя кнігі, але і лёс. Сёння, 6 чэрвеня, у дзень яе нараджэння, распавядаем 4 цікавыя факты пра яе👇🏻

Любімым хобі Элізы быў збор і захоўванне гербарыяў.
І гэта асабліва бачна ў яе літаратурнай творчасці. У рамане «Над Нёманам» 176 разоў яна пісала пра назвы раслінаў, дрэваў і кветак.

Эліза добра ведала беларускую мову, хоць і пісала па-польску.
Яна вырасла ў беларускамоўнай вёсцы Мількаўшчына ў Гарадзенскай вобласці і шмат дзе ў яе творчасці можна сустрэць жывое апісанне быту беларускай вёскі.

Эліза Ажэшка намінавалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры двойчы – у 1905 і 1909. Але, на жаль, лаўрэаткай не стала.

Голас пісьменніцы спрабаваў запісаць амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан з дапамогай першай у свеце прылады для запісу гуку – фанографа, які ён вынайшаў.
Але падчас працэсу спадарыня Эліза так расхвалявалася, што заікалася і нямела, так і не здолеўшы прамовіць нічога звязнага.

Цісні рэакцыю, калі было цікава ❤️👇🏻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння адзначаем Дзень нараджэння Вацлава Іваноўскага – галоўнага асветніка Беларусі! Чалавек, які зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай культуры і дзяржаўнасці.

Што важнага ён зрабіў 👇🏻

Развіццё беларускага кнігадрукавання 📚
Ён заснаваў першае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца», дзякуючы якому ўпершыню кнігі па-беларуску пачалі выходзіць масавымі накладамі. Яго дзейнасць дала штуршок развіццю нацыянальнай свядомасці. І, дарэчы, дзякуючы менавіта Вацлаву Іваноўскаму Янка Купала стаў настолькі вядомым, ён дапамог Янку выдаць першую кнігу «Жалейка»!

Першы беларускі буквар 📖
Адным з ключавых дасягненняў Іваноўскага стала стварэнне першага беларускага буквара. Ён зразумеў, што беларускім дзецям патрэбны ўласны лемантар, і сам напісаў буквар на лацінцы, а пазней і кірыліцай. Менавіта гэты буквар стаў першай крыніцай ведаў для многіх беларускіх дзяцей!

Заснаваў першую беларускую газету 📰
Разам з Алаізай Пашкевіч і Янам Луцкевічам спадар Вацлаў заснаваў першую беларускую газету «Свабода». А таксама ён супрацоўнічаў з газетамі «Наша доля» і «Наша Ніва».

Стаў міністрам асветы ў першым урадзе БНР 👨‍🎓
Вацлаў Іваноўскі быў не толькі выдатным асветнікам, але і актыўным палітычным дзеячам. Ён удзельнічаў у Першым Усебеларускім З'ездзе ў Мінску ў 1917 годзе, а ў 1918 годзе ён стаў міністрам асветы ў першым урадзе БНР, які, дарэчы, узначальваў Антон Луцкевіч. А мы ў гэтым годзе ладзілі анлайн-святкаванне #БНР106 да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Паглядзець можна тут 👈🏻

Беларуская зямля багатая на таленты!
Памятайма і ганарымся сваімі героямі!
Як беларускія паўстанцы перамаглі расійскую армію?

Усё адбылося падчас паўстання 1863-64 гадоў каля вёскі Мілавіды. Тут сабраліся сяляне, якія хацелі вызваліцца ад царскага прыгнёту. Які быў адказ на гэтае, падавалася б, нармальнае жаданне людзей?
Канечне, Масква тэрмінова дасылае войскі для задушэння гэтага цэнтра супраціву.

На полі бою – 800 паўстанцаў супраць 5 ротаў салдатаў з гарматамі. Шчыльная перастрэлка сканчаецца тым, што расійскія войскі адступаюць, а паўстанцы ўжо рыхтуюцца нанесці контрудар. Але з'яўляюцца звесткі, што да расійскай арміі падышло ўзмацненне – яшчэ ажно дзесяць ротаў байцоў. Гэта прымусіла паўстанцаў адступіць, хаця гэтая інфармацыя, як аказалася пазней, была няпраўдай.

Як паўстанцы змаглі перамагчы, хоць і не меўшы перавагі ў колькасці людзей? Гісторык Сяргей Харэўскі лічыць, што ў іх быў моцны баявы ўздым і паўстанцы моцна верылі ў ідэю свабоды. Сярод удзельнікаў таксама быў пісьменнік Францішак Багушэвіч. А напярэдадні лагер наведаў сам Кастусь Каліноўскі – ён мог натхніць людзей сваёй харызмай.
Вядома, што да нашых дзён захаваліся ўнікальныя выслоўі нашых продкаў, якія стагоддзямі назіралі за прыродай, вывучалі яе і рабілі высновы. Праз народныя прыказкі і прымаўкі мы даведваемся пра тое, як жылі нашыя продкі шмат стагоддзяў таму, пра іх традыцыі і лад жыцця.

Мы сабралі для вас некалькі цікавых беларускіх народных прыказак і прымавак пра лета 👇🏻


☀️ «Летам кожны кусцік пераначаваць пусціць»
Так нашыя продкі выказваліся пра вельмі цёплае надвор'е ўлетку, што хоць на вуліцы ночыць можна.

☀️ «Летні дзень год корміць»
Прымаўка, якая паказвае, як моцна залежаў дабрабыт нашых продкаў ад таго, як добра яны збіралі ўраджай. Таксама так кажуць, калі хочуць падкрэсліць, што трэба старацца і добра працаваць.

☀️ «Студзень мяце – ліпень залье»
Калі студзень быў халодны, то нашыя продкі чакалі на разлівы вады ў ліпені.
Гэтая прыказка ўжывалася як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды.

☀️ «Магдалена – вады па калена»
Яшчэ адна прыказка звязаная з разліўнымі дажджамі і святам, Магдалена – дзень Марыі Магдаліны, які звычайна святкуецца ў ліпені. І нашыя продкі зазвычай чакалі ў гэты дзень дрэннага надвор’я.

☀️ «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток; прыйшоў Ілля – апала два»
Так нашыя продкі казалі пра паступовае заканчэнне лета і набліжэнне восені. Пятром і Іллём тут называюць старажытныя славянскія святы ў сярэдзіне лета – Пятроў дзень і Дзень Іллі.

Цісніце рэакцыю, калі было цікава ❤️👇🏻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Калі ў вашых сяброў і сябровак хутка дзень нараджэння, то гэты допіс для вас 💝
А тыя, каму яшчэ далёка да дзён нараджэння – забірайце сабе пост у захаваныя, каб не згубіць;)

Мы сабралі старонкі, дзе вы зможаце знайсці карысныя падарункі з беларускім нацыянальным каларытам ад беларусаў і беларусак для беларусаў і беларусак:

🎁 Шоперы, падушачкі, заплечнікі, торбачкі

@nasha_rodnae – Гэтая старонка прапануе разнастайныя шоперы, падушачкі, заплечнікі і торбачкі. Тут вы знойдзеце практычныя і стыльныя аксесуары, якія адлюстроўваюць беларускую культуру і традыцыі.

🎁 Гарлячкі і ўпрыгожванні з бісеру

@_komodd, @darka__vyrvi_voka, @pacierka – Дзяўчаты вырабляюць прыгожыя і арыгінальныя гарлячкі і ўпрыгожванні з бісеру. Тут вы зможаце знайсці ўнікальныя аксесуары на любы густ, якія падкрэсляць вашую індывідуальнасць і любоў да беларускай культуры.

🎁 Розныя керамічныя вырабы

@kahanaia_krama, @tromzaceramics – Гэтыя старонкі прапануюць шырокі асартымент керамічных вырабаў. Вы можаце знайсці ўнікальныя прадметы для дому і падарункі, створаныя з душой і натхнёныя беларускай культурай.

🎁 Маляванкі ад стрэсу

@belarusian.reflections – Тут вы знойдзеце маляванкі, якія дапамогуць вам зняць стрэс і атрымаць асалоду ад творчага працэсу. Гэта выдатны спосаб расслабіцца і адначасова стварыць нешта прыгожае.

🎁 Ільняныя вырабы і адзенне

@lokonkokon – Старонка прапануе вырабы і адзенне з ільну. Гэта натуральныя і якасныя рэчы, якія спалучаюць традыцыйныя беларускія матывы з сучасным дызайнам.

🎁 Кнігі, гульні, пазлы

@gutenbergpublisher – Тут вы знойдзеце кнігі, настольныя гульні, пазлы і шмат яшчэ чаго цікавага. Гэтыя рэчы ідэальна падыходзяць для адпачынку і развіцця, а таксама могуць стаць цудоўным падарункам для вашых сяброў і сябровак.

🎁 Саламяныя вырабы

@salomka.art – Гэтую старонку варта наведаць, калі вас цікавяць вырабы з саломы. Тут вы можаце замовіць унікальныя прадметы і нават навучыцца рабіць іх самастойна.

Пераходзьце па спасылках, каб знайсці ідэальны падарунак для сябе і сваіх сяброў і сябровак!
🔥 Мода па-беларуску 🔥
Спалучаем сучаснае і традыцыйнае

Сабралі для вас топ праектаў, якія дапамогуць вам дадаць беларускага стылю ў гардэроб👇🏻

@kanva_kasciume
Саламяныя ўпрыгожанні, хусткі і крафтавыя аксесуары, пераасэнсаванае на сучасны стыль.

@proekt_etika
Экалагічнае адзенне, якое робіцца толькі ў адным асобніку. Дарэчы, можна нават дамовіцца пра свой дызайн.

@tsuda_project
Канцэптуальныя рэчы, якія ўвабралі ў сябе адначасова штосьці неймаверна стылёвае, сучаснае і традыцыйнае.

@halubka_na_visnі
Каляровыя хусткі і ўпрыгожанні, якія чымсьці нагадваюць тыя самыя дыванкі Алены Кіш і Язэпа Драздовіча.

@kosh.koshyk
Кошыкі, торбы, кайстры, якія дададуць у ваш гардэроб часцінку прыгожага і традыцыйнага. Дарэчы, кошыкі ўручную вырабляюцца беларускай бабуляй.

@dzic.ka
Гарлячкі па традыцыйных беларускіх узорах, якія дададуць беларускасці да любога вобраза.

@rawr.minsk x @by_kod
Неймаверна прыгожая і стылёвая калекцыя ад беларусаў і беларусак з беларускім каларытам.

Дасылайце сабе ў захаваныя, каб не згубіць 🔖
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Паводле тэорыі Дарвіна ўсе людзі пайшлі ад малпаў, а беларусы і беларускі – ад ваўкоў 🐺
Як так? Зараз разбяромся! 👇

Гаворка ідзе пра народ «неўры». Жылі яны ва Усходняй Еўропе, у тым ліку на тэрыторыях сённяшніх Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Яны будавалі дзяржавы, мелі сваю культуру. Таксама неўры былі добрымі ваярамі. Яны разбівалі чужыя войскі на полі бою і наводзілі жах на ворагаў. З-за гэтага іншыя народы лічылі нашых неўраў непераможнымі і прыдумлялі пра іх розныя легенды. Адна з самых знакамітых легендаў сцвярджае, што неўры з’яўляюцца сапраўднымі ваўкалакамі і падчас моцнай небяспекі могуць пераўтварацца ў ваўкоў.

Ці не нагадвае вам легенда пра неўраў штосьці?
Так, легенду пра полацкага князя Усяслава Чарадзея. Ён таксама мог стаць ваўком або іншай жывёлай, калі яму было патрэбна. Пішыце ў каментарах, калі вам было б цікава даведацца пра гэтую загадкавую асобу больш!

Вось на такіх міфах у старажытнасці фармаваўся народ, які сёння называе сябе беларусамі і беларускамі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Васіль Быкаў сапраўды пісаў вершы?
Лавіце 5 фактаў пра Васіля Быкава, якія дакладна вас здзівяць!

🔥 Першы Музей Васіля Быкава з’явіўся ва Украіне – у вёсцы Вялікая Севярынка. Потым там жа адна з вуліцаў пачала насіць імя ў гонар беларускага пісьменніка.

🔥 У Беларусі на сённяшні дзень ёсць толькі 4 вуліцы, названыя ў гонар класіка. Знаходзяцца яны ў Лельчыцах, Ждановічах, Смалявічах і Фаніпалі. А зараз паспрабуйце здагадацца, колькі вуліцаў названыя ў гонар расійскага пісьменніка Пушкіна…

🔥 Карціна «У тумане», знятая паводле аднайменнага твору В.Быкава ўкраінскім рэжысёрам Сяргеем ЛазнІцам, удзельнічала ў конкурснай праграме 65-га Канскага фестывалю. Агулам па аповесцях Васіля Быкава былі знятыя дзясяткі стужак, і нават на экранізацыю па творы «Альпійская балада» прэтэндаваў вядомы італьянскі кінарэжысёр Джузэпэ Дэ Санціс.

🔥 Васіль Быкаў быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту – палітычнага руху, які ставіць сваёй галоўнай ідэяй адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму.

🔥 Васіль Быкаў пісаў і вершы!
У архівах былі знойдзеныя яго творы, у тым ліку аўдыякасета з калядкай для Уладзіміра Караткевіча і верш, падпісаны «Васіль Быкаў, паэта». Сястра пісьменніка таксама згадвала, што ён пісаў вершы ў дзяцінстве і дасылаў іх у газету «Чырвоная змена».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння, 19 чэрвеня, Дзень нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка і сапраўднага патрыёта сваёй краіны, чалавека, які прайшоў праз Другую сусветную вайну і змагаўся за сваю Радзіму, – Васіля Быкава!

Ён бачыў смерць, разбурэнні і пакуты. Гэта зрабіла яго моцна адданым Беларусі,
прыхільнікам міру, свабоды і незалежнасці. Яго творы поўныя болю і спагады да тых, хто пакутаваў падчас ваенных дзеянняў, таксама поўныя надзеі на тое, што Беларусь і беларускі народ змогуць жыць у незалежнасці і свабодзе.

Можа быць таму, што Васіль Быкаў бачыў вайну на ўласныя вочы, ён добра разумеў, што значыць незалежнасць, чаго яна каштуе і чаму гэта важна для нас – беларусаў і беларусак. У сваіх творах Быкаў заўсёды падкрэсліваў важнасць захавання культуры, гісторыі і нацыянальнай годнасці. Ягоная падтрымка нацыянальных сімвалаў была выяўленнем перакананняў і любові да Радзімы.

Нацыянальны сцяг, пад якім ён выходзіў на мітынгі і акцыі, сімвалізаваў не проста дзяржаўнасць, а гонар, годнасць і надзею на лепшую будучыню. Для Быкава нацыянальны сцяг не быў проста сімвалам – ён увасабляў беларускі народ.

У свае творы Васіль Быкаў уклаў не толькі перажыванні, але і надзеі. Ён марыў пра тое, каб беларусы і беларускі жылі добра, захоўвалі і ганарыліся сваёй культурай, а таксама сваімі нацыянальнымі сімваламі.

Гэты чалавек, які прайшоў праз вайну і бачыў усе яе жахі, зрабіў усё магчымае, каб Беларусь была незалежнай і свабоднай.

Памяць пра Васіля Быкава жыве ў сэрцах беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Яго спадчына працягвае жыць, пакуль мы з вамі самі памятаем пра яго. У гэты дзень мы ўспамінаем Васіля Быкава, чытаем ягоныя творы і натхняемся яго непахіснай верай у дабрыню і справядлівасць.
У Дзень нараджэння выбітнага Васіля Быкава мы вырашылі запытацца ў штучнага інтэлекту, а якім ён бачыць беларускага пісьменніка? 🤔

Гартайце карцінкі і стаўце свае рэакцыі!

P.S. Подпісы пісаў ChatGPT, а карцінкі маляваў Midjourney :)
2024/06/20 12:25:57
Back to Top
HTML Embed Code: