Telegram Group Search
⚡️ Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Ветка, Красная плошча, 5 / 52.558131, 31.171878)

Веткаўскі музей – адзіны ў Беларусі, які займаецца стараабрадніцкай культурай. Другі ключавы напрамак – беларуская традыцыйная культура. Зараз у музеі захоўваецца каля 15 тысяч прадметаў. Калекцыя складаецца галоўным чынам з іканапісу, старадрукаваных і рукапісных кніг, традыцыйнага ткацтва і вышыўкі, прадметаў побыту. Пры музеі працуюць рэстаўрацыйная майстэрня, цэнтр захавання і адраджэння народных рамёстваў.

📸 Больш інфармацыі пра адзін з самых цікавых музеяў у Беларусі і шмат фота – тут: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/vetka-museum

#gotobelarus
⚡️ Сёння пост для тых, хто імкнецца захаваць сувязь з Радзімай нават за мяжой. Сёння выпраўляемся ў віртуальнае падарожжа па Польшчы: там можна знайсці старыя маёнткі, якія належалі знакамітым беларусам і беларускам, помнікі беларускім дзеячам і музеі беларускай культуры. Напрыклад, музеі Адама Міцкевіча ці Эмерыка Гутэн-Чапскага, палацы Агінскіх і Радзівілаў ці месца нараджэння Каліноўскага.

⚡️ 7 мясцін у Польшчы, звязаных з беларускай гісторыяй: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/belarus-poland

#34travel #gotobelarus
👀 На якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?

У першы вясновы месяц адпраўляемся гукаць вясну, аб'ядацца блінамі, закупляцца ў рамеснікаў, слухаць жывую музыку і даследаваць Палессе.

У падборцы – падзеі, якія пройдуць не толькі ў абласных гарадах, але і ў мястэчках і вёсках.

https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/afisha-belarus-march-2024-bel
🌸 Агу, вясна, агу, красна!

Гуканне вясны – гэта абрадавы перыяд пераходу ад зімы да лета, які пачынаецца ў лютым на Грамніцы (2 лютага для каталікоў, 15 – для праваслаўных) і сканчаецца ажно на пачатку чэрвеня. 

📸 На фота – абрад гукання вясны «Чырачка». Старажытны палескі абрад мае назву ад вадаплаўнай птушкі, якая першай прылятае і прыносіць на сваіх крылах вясну. Свята адбываецца ў мястэчку Тонеж (Лельчыцкі раён). Напярэдадні гаспадыні выпякаюць абрадавае печыва ў выглядзе птушак, якое раздаюць дзецям у дзень святкавання, каб шчасціла і «ўсе здаровенькія былі». Раніцай дзяўчаты ўпрыгожваюць елачку (сімвал вясенняга адраджэння), і ўся супольнасць едзе ў асаблівае месца – да старога дуба, дзе закідваюць елачку на дуб, паляць пудзіла зімы і водзяць карагоды.

🌿 Больш пра тое, калі і як гукалі вясну, што набліжала і сімвалізавала яе надыход – даведаешся тут: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/hukanne-viasny

#gotobelarus @gotobelarus / 📸 by sokolenok
Go to Belarus
⚡️ Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Ветка, Красная плошча, 5 / 52.558131, 31.171878) Веткаўскі музей – адзіны ў Беларусі, які займаецца стараабрадніцкай культурай. Другі ключавы напрамак – беларуская традыцыйная культура. Зараз у музеі…
Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва?

Стараабрадніцтва – з'ява расійскай гісторыі, якая пакінула след у гісторыі беларускай. Горад Ветку на Гомельшчыне заснавалі ўцекачы з Маскоўскага царства, якія схаваліся ў Вялікім Княстве Літоўскім ад рэлігійных ганенняў. Іх традыцыі моцна паўплывалі на культуру рэгіёна: спарадзілі ўласны стыль іканапісу і кнігадрукавання.

Распавядаем пра тое, хто такія стараабрадцы, як быў заснован горад Ветка ды ў чым асаблівасці стараабрадніцкіх абразоў: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/vetka-staraabryadcy

#gotobelarus
⚡️ Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

У новым матэрыяле разглядаем раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў. 

⚡️ https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/brama

#gotobelarus @gotobelarus
Якія з беларускіх забегаў варта наведаць, каб добра правесці час і цікавае месца ў Беларусі ўбачыць? Распавядаюць аўтары тэлеграм-канала «РобімНогі» @robimnohi

🏃‍♀️ Звярні ўвагу на начны трэйл Museum Run (6-7 ліпеня), які ладзіцца на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту. Сялянскія сядзібы, драўляныя млыны – лепшай лакацыі для забегу ў купальскую ноч цяжка сабе ўявіць. Але трасы будуць праходзіць не толькі паўз падсветленыя вясковыя вулачкі – бегуноў чакаюць яры і балоты ў абсалютнай цемры.

🏃‍♂️ Яшчэ адзін забег, які яднае спорт і культурную праграму –трэйл «Шляхам Якуба Коласа» (15 верасня). Маршрут складзены такім чынам, каб бегуны наведалі засценак Акінчыцы (дзе нарадзіўся будучы пясняр), леснічоўку Альбуць (дзе ён жыў у юнацтве), леснічоўку Смольню (дзе выкладаў у школцы). У захаваных сядзібах дзейнічаюць музеі Якуба Коласа, і яны будуць даступныя для наведвання ў дзень забегу.

📍 Больш тут: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/13-belarus-races

#gotobelarus @gotobelarus
2024/05/06 13:05:33
Back to Top
HTML Embed Code: