Telegram Group Search
Вашыя 1,5% падаткаў могуць пайсці на падтрымку беларускай культуры

Музей Вольнай Беларусі — месца яднання і творчай супрацы беларусаў у Польшчы.

Чаму вашая падтрымка вельмі важная для нас?

За мінулы год Музей наведала больш за 9 000 чалавек, былі падтрыманы дзесяткі беларускіх ініцыятыў, праведзена больш за 150 мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых. Музей стаў прасторай, дзе беларусы, збіраючыся разам, нараджаюць новыя ідэі, ствараюць і рэалізуюць шматлікія праекты.

Пры вашай падтрымцы Музей зможа працягваць адкрываць свету імёны беларускіх творцаў, радаваць вас тэатральнымі прэм’ерамі і літаратурнымі падзеямі, здзіўляць мастацкімі выставамі і яскравымі канцэртамі, знаёміць з новымі музейнымі набыткамі, натхняць вас старонкамі беларускай гісторыі і расказваць пра сучасных герояў-беларусаў.

Хто і як можа падтрымаць Музей Вольнай Беларусі?

Беларусы ў Польшчы, якія павінны складаць падатковую дэкларацыю (PIT), могуць накіроўваць 1,5% з агульнай сумы падаткаў на падтрымку пэўнай грамадска-карыснай арганізацыі. Такой арганізацыяй з’яўляецца Музей Вольнай Беларусі. А адправіць суму на карысць Музея можно праз нашых партнёраў — фонд Młodzi – Młodym

Як гэта зрабіць?

Пры запаўненні падатковых формаў трэба зрабіць наступнае:
у пункце 147 — нумар KRS 0000270261;
у пункце 148 — 1,5%;
у пункце 149 — MUZEUM WOLNEJ BIAŁORUSI 18974 (абавязкова, каб нашыя партнёры ведалі, што падтрымка накіравана менавіта для нас).

Будзем удзячныя за падтрымку, а таксама распаўсюд гэтай інфармацыі.

Да сустрэчы ў Музеі Вольнай Беларусі!


@nau_belarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лекцыя для будучых кадраў Новай Беларусі

Адказны па пытаннях знешняй палітыкі намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка выступіў з лекцыяй у Цэнтры даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.

Студэнты 4-ага набору праграмы «Новыя кадры для Новай Беларусі» даведалiся пра сённяшні стан дыпламатыі рэжыма Лукашэнкі, народныя амбасады за мяжой і атрымалі адказы на пытанні пра стаўленне МЗС Беларусі да падзеяў у 2020 годзе. Прыводзім некаторыя тэзісы:

«Народныя амбасады — ўнікальны праект, вельмі паспяховы. Галоўнае ў iм было тое, што гэта ініцыятыва знізу. Сёння гэтая сістэма існуе, развіваецца і пачынае дэманстраваць альтэрнатыву рэжымным амбасадам Лукашэнкі.

У шматлiкiх выпадках народныя амбасады былі дэ-факта прынятыя міністэрствамі замежных справаў: адбываюцца палiтычныя сустрэчы, праводзяцца адмысловыя кансультацыі. Яны нават далучыліся да ўнутракраінавага дыпламатычнага жыцця: іх запрашаюць на прыёмы, яны праводзяць свае iвэнты.

Сёння мы думаем аб тым, што можна выйсці на стварэнне альтэрнатыўнай сістэмы незалежнага прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі. Калі бачу спіс сустрэч Святланы Ціханоўскай за год (з дзесяткамi прэзідэнтаў, прэм’ераў, міністраў замежных справаў), я стаўлю сябе на месца беларускага рэжымнага дыпламата, які чытае пра вялікую працу дэмакратычных сілаў, а ў іх саміх нулі. Акрамя Пуціна узгадаць нічога нельга
».

Уладзімір Астапенка выказаў занепакоеннасць тым, што сёння Беларусь пры Лукашэнку страчвае сваю незалежнасць, што патрабуе адмысовых дзеянняў дэмакратычных сiлаў па абароне нашых нацыянальных iнтарэсаў, а таксама падтрымаў намаганнi па еўрапейскiм выбары для беларусаў, якiя яшчэ ў ХVI стагодзi стаялi у вытокаў працэсаў еўрапейскай iнтэграцыi.

@nau_belarus
Прымаючы Боскае святло, мы збіраемся як адно цэлае ў гэты святы дзень

Няхай Вялікдзень стане сведчаннем нашага моцнага духу. Няхай вера вядзе нас, асвятляючы шлях да будучыні, дзе думкі і словы сустракаюць разуменне, а не пакаранне. Хай цяпло любові ахутае кожны дом, напаўняючы яго росквітам і шчырасцю.

Давайце разам запалім полымя надзеі, ствараючы светлую будучыню для Беларусі.

З глыбокай павагай каманда НАУ выказвае шчырыя віншаванні ўсім праваслаўным у Беларусі і за мяжой.

@nau_belarus
Еще один шаг на пути Лукашенко в Гаагу

Важный шаг на пути реального привлечения к ответственности виновных лиц, включая Александра Лукашенко, за международное преступление акта агрессии сделал Комитет Министров Совета Европы, поручив Генеральному секретарю организации подготовку необходимых документов для переговоров по Трибуналу и проекту соглашения между Украиной и Советом Европы о его фактическом создании.

Решение было озвучено в ходе последнего заседания Комитета Министров Совета Европы 30 апреля в Страсбурге.

Указанное решение является важным шагом на пути привлечения также к уголовной ответственности международного преступника Александра Лукашенко в рамках Трибунала по преступлению агрессии против Украины. 

Напомним, что 26 января 2023 Парламентская Ассамблея Совета Европы приняла резолюцию, в которой отдельно отметила участие Беларуси в агрессии Российской Федерации против Украины, позволив использовать свою территорию Российской Федерацией для совершения акта агрессии против Украины. В резолюции Совет Европы также подчеркнул необходимым привлечь к ответственности политическое и военное руководство Беларуси.

Народное антикризисное управление поддерживает постоянную связь с представителями Украины и предоставляет всю информацию и доказательства о военных преступлениях системы Лукашенко и использовании Беларуси в качестве базы для вторжения в Украину.

@nau_belarus
Выстава і акцыя ў гонар беларускіх палітвязняў

19 траўня а 14:00 на пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве адбудзецца адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», прысвечанай беларускім палітвязням.

Сёння ў Беларусі лічба толькі афіцыйна прызнаных палітвязняў дасягае 1,5 тысячы чалавек, рэальная лічба — у разы большая. У жорсткіх і нечалавечых умовах яны праходзяць праз турмы рэжыму ў Беларусі, адбываючы вялікія тэрміны за сваю прагу да свабоды.

Адкрыццё выставы прымеркавана да Дня беларускіх палітвязняў — 21 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі №17 быў забіты палітвязень Вітольд Ашурак. Пасля яго смерці пазбавіліся жыцця ў месцах зняволення палітвязні Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Адкрыццё выставы — нагода, каб нагадаць усяму цывілізаванаму свету, што сёння адбываецца ў Беларусі.

Выстава «Муры» — сімвалічнае адлюстраванне той сітуацыі, у якой сёння знаходзіцца беларускае грамадства. Выстава мае інтэрактыўную і інтэрперсанальную форму і не толькі інфармуе гледача пра лёс беларускіх палітвязняў, якія сёння за кратамі, але і эмацыйна ўцягвае ўдзельнікаў да больш глыбокага разумення праблем беларускага грамадства, прага да дэмакратычных зменаў якога жорстка растоптваецца чорнымі ботамі сілавікоў.

Выстава названа ў гонар асаблівай для Польшчы і Беларусі песні «Муры». Першы раз яна прагучала падчас антыкамуністычных пратэстаў у Польшчы ў 1989 годзе, а праз шмат гадоў стала сімвалам пратэстаў супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі.

Выстава «Муры» арганізавана Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі» пры дапамозе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музея Вольнай Беларусі, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Беларускага Моладзевага Хаба, Reforum Space Warsaw, Беларускага Радыё Рацыя.

Запрашаем прыняць удзел у адкрыцці выставы «Муры» і акцыі 19 траўня а 14:00 на пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве.

@nau_belarus
Жанчына — гэта новае жыццё, новае адкрыццё, гэта будучыня для свету

З пачатку пратэстаў жанчыны былі не толькі побач са сваімі паплечнікамі-мужчынамі, яны былі наперадзе, яны натхнялі, яны сталі для ўсіх нас прыкладам нязломнасці.

Павел Латушка выступіў на адкрыцці фотавыставы з гісторыямі палітзняволеных беларусак «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у Музеі Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам НАУ.

https://youtu.be/MRV9Oiqd0bY

Лукашэнка калісьці сказаў, што «с женщинами я не воюю». Гэта хлусня, як і ўсё што ён гаворыць.

Са жніўня 2020 года пад палітычны пераслед у Беларусі трапілі не менш за 8 тысяч жанчын. У зняволенні сёння знаходзіцца не менш за 190 жанчын. Ім наўмысна ствараюць жорсткія ўмовы, пазбаўляюць бацькоўскіх правоў ці пагражаюць гэта зрабіць, павялічваюць тэрміны зняволення. Так рэжым «не ваюе з жанчынамі».

Сёння мы ўсе павінны, як мінімум, не маўчаць аб гэтым, падымаючы тэму палітзняволеных на кожнай пляцоўцы — міжнародных трыбунах, акцыях і сустрэчах.

Падчас выставы былая палітзняволеная Дарʼя Афанасьева, якая была ў няволі два з паловай гады, распавяла пра адзенне, якое носяць у калоніі зняволеныя жанчыны. Яна паказала сукенку і турэмную целагрэйку з Гомельскай калоніі.

Пра беларускіх жанчын у зняволенні распавядалі суаўтаркі праекту «Minsk Anti Zoo. Red Mark» стылістка Ганна Прышывалка і стваральніца праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая, акторка Свабоднага тэатру Юлія Шаўчук, сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка, маці і дачка палітзняволенай Антаніны Канавалавай. А ў фінале выйшлі палітзняволеныя жанчыны Вольга Скрашчук, Вольга Рытус і Мія Міткевіч. Іх сустракалі гучнымі воплескамі. Падчас імпрэзы таксама выступіў жаночы гурт «Spievy».

Фотавыставу ў Музеі Вольнай Беларусі па адрасе Foksal 11 можна наведаць да 9 чэрвеня.

@nau_belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Узмацненне ціску — шлях да вызвалення палітвязняў

«Кожны дзень у Беларусі чарговыя затрыманні. 10-20 асобаў штодзённа. І для нас асабліва важная салідарнасць з боку міжнародных партнёраў для таго, каб Лукашэнка быў прыцягнуты да адказнасці за гэтыя і шматлікія іншыя злачынствы. Дэмакратыя ў Беларусі пераможа толькі тады, калі наступіць адказнасць», — адзначыў Павел Латушка падчас адкрыцця выставы «Муры» 19 траўня ў Варшаве, прысвечанай беларускім палітвязням.

Адказнасць рэжыму Лукашэнкі — адзін з ключавых накірункаў дзейнасці каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Менавіта праз адказнасць злачынцаў, якія стаяць за масавымі рэпрэсіямі ў Беларусі, за ваеннымі злачынствамі і злачынствамі супраць чалавечнасці, магчыма аднаўленне законнасці ў Беларусі. Усе палітзняволеныя будуць вызваленыя тады, калі да адказнасці будзе прыцягнуты галоўны злачынца.

Выстава «Муры» ў Варшаве нагадвае пра пакуты тых, хто сёння адбывае пакаранне за сваю пазіцыю і прагу да Новай Беларусі. Выстава «Муры» арганізавана Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі» пры дапамозе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музея Вольнай Беларусі, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПК, Беларускага Моладзевага Хаба, Беларускага Радыё Рацыя.

Выстава фотапартрэтаў палітзняволеных адбылася на пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве.

@nau_belarus
Слова з-за кратаў

У Дзень палітвязня, 21 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Вольныя Купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ тэатральнага праекта.

Акторы прачытаюць вершы, апавяданні і фрагменты лістоў беларускіх палітвязняў, аб’яднаныя ў адмысловую праграму «Слова з-за кратаў» і аздобленыя пяшчотнымі малюнкамі Аляксандры Канафальскай.

Набыўшы квіток, вы аўтаматычна ўдзельнічаеце ў важнай справе. Дзякуючы ініцыятыве «Палітвязынка» ўсе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу дзецям і сваякам палітвязняў.

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Кожны, хто набудзе квіток на тэатральны праект «З-за кратамі», атрымае кнігу твораў беларускіх палітвязняў «Турэмны зборнік». У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты 52 беларусаў, зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, напісаныя ў 2020-2023 гадах.

Падтрымайце беларускіх палітвязняў.

Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal 11
21 траўня, 19:00
.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мора Хрысціны» — спектакль пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе

26 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — будзе паказаны спектакль «Мора Хрысціны» пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Героі п'есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі. Яны праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянтаў гэта звычайны працоўны дзень. Дзень, калі беларускае грамадства раскалола напалам глыбокая прорва.

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Дата: 26 траўня
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
Час: 19:00

Аўтар: Сяргей Гірыт
Рэжысёр: Андрэй Новік
Музыка: Дарʼя Новік
Акторы і акторкі: Марыя Пятровіч, Максім Шышко, Дарʼя Новік, Валерыя Сігова, Ігар Сігоў, Аляксей Сапрыкін, Андрэй Новік, Мікалай Стонька, Уладзіслаў Федзюковіч
Финансирование обхода санкций должно быть максимально возможно заблокировано

«Лишение возможностей обеспечения финансовых потоков для обхода санкций является ключевым для Объединенного Переходного Кабинета Беларуси и НАУ. Мы надеемся, что данное решение существенно ограничит финансовые возможности режима по обходу санкций и финансированию продолжения войны» — Павел Латушко.

Как стало известно изданию Bloomberg из собственных источников, страны G7 собираются ужесточить санкции против банков, помогающих России уклоняться от уже введенных ограничений и использующих для этого российский аналог международной платежной системы SWIFT — систему передачи финансовых сообщений Банка России (СПФС).

Также Bloomberg в начале мая сообщал, что ЕС рассматривает запрет СПФС на своей территории в рамках 14 пакета санкций против России. В основу данных решений легли в том числе и наши предложения.

В ходе встречи Павла Латушко со спецпосланником ЕС по санкциям Дэвидом О’Салливаном в Брюсселе 11 декабря 2023 г. мы подняли проблему обхода существующих санкций, в том числе в отношении России, через беларуские банки и иные банки в третьих странах, а также через СПФС.

Дэвида О'Салливана заинтересовал данный аспект обхода санкций, в связи с чем 17 января 2024 г. мы дополнительно направили аналитические материалы о данной системе платежей и ее роли в инфраструктуре уклонения от санкций. Свою позицию по данной проблеме мы также доводили нашим партнерам в Германии, Франции, Польше и других странах ЕС.

Кроме того на проблему обхода санкций с помощью банковской системы Беларуси и СПФС мы обращали внимание в наших письмах в адрес дипучреждений и Госдепартамента США, в том числе в письме от 17 сентября 2023 года на имя координатора по санкциям Госдепартамента США Джеймса О'Брайена и представителя международной рабочей группы по санкциям против России Майкла Макфола, а также в ходе личных встреч с американскими дипломатами и чиновниками, в т.ч. в рамках стратегического диалога демократических сил Беларуси и США.
Як вярнуць дэмакратыю ў Беларусь?

31 траўня ў Кракаве на факультэце мiжнародных адносiн Ягелонскага унiвэрсiтэту адбылася гасцявая лекцыя кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі, намесніка кіраўніка НАУ Уладзіміра Астапенкі, арганізаваная студэнцкай Асацыацыяй мiжнародных i рэгiянальных даследванняў (AIAS).

Падчас лекцыі абмеркаваны ключавыя пытанні знешняй палітыкі Беларусі ад савецкіх часоў да сённяшніх выклікаў.

Уладзімір Астапенка распавёў пра гісторыю Беларусі і падзяліўся сваім бачаннем будучыні Беларусі i таго, што неабходна зрабіць для аднаўлення дэмакратычных каштоўнасцяў.

Слухачы лекцыі адзначылі важнасць разумення бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама падтрымкi шляхоў, якія дапамогуць вярнуць дэмакратыю ў нашу краіну.

@nau_belarus
Андрей Гнёт переведен под домашний арест!

Беларус, которого задержали власти Сербии по запросу режима Лукашенко, переведен из Центральной тюрьмы Белграда под домашний арест.

Это первый важный шаг в решении судьбы Андрея, который более 7-ми месяцев провел в полной изоляции, без доступа к надлежащей медицинской помощи при резко ухудшившемся состоянии здоровья.

Однако сейчас важен второй самый главный шаг — не допустить его экстрадиции в Беларусь, где Андрея преследуют по политическим мотивам.

Дело Андрея Гнёта объединило сотни неравнодушных людей. Огромную работу по обращению НАУ проделал МИД Польши. Последний раз вопрос содействия в освобождении Андрея Гнёта обсуждался 21 мая в ходе встречи Павла Латушко с директором консульского департамента МИД Польши Юстиной Хжановской. Ранее, по обращению НАУ, Европейская служба внешних действий инициировала создание рабочей группы из представителей МИДов и посольств европейских стран, которые активно занимались недопущением экстрадиции Андрея. Международная организация РУХ, НАУ и Свободное Объединение Спортсменов SOS.BY организовывали акции в поддержку Андрея в Варшаве, Белграде, Лондоне и Берлине; беларусы писали письма надежды; за освобождение Андрея выступали Офис СТ и европейские политики. Наша сплоченность уже дала первый промежуточный результат, но перед нами главная цель — полное освобождение Андрея Гнёта.

«Мы продолжаем бороться за судьбу Андрея Гнёта, и мы будем бороться за судьбы всех беларусов, которые страдают от режима Лукашенко! Столько, сколько у нас хватит сил и столько, сколько для этого понадобится времени», — отметил Павел Латушко, комментируя перевод Андрея под домашний арест.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Інтэрнацыянальнага легіёна.

Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта.

Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага.

Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор.

Дапамагчы можна па наступным рэквізітам:

Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: [email protected]
Прапануйце беларускую назву для вуліцы ў Любліне

Ініцыятыва аб прысваенні назвы вуліцы ў Любліне ў гонар падзеі ці асобы, звязанай з Беларуссю ці беларуска-польскімі стасункамі, атрымала папярэднюю падтрымку падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва мэрыі Любліна Кшыштафам Станоўскім і аддзела культуры горада Магдаленай Зарэмба-Апаліньскай. Падтрымка дадзенай ініцыятывы — праява салідарнасці з беларускім народам.

«Беларускія вуліцы» ў Польшчы з'яўляюцца не ўпершыню. Летась ініцыятыву Паўла Латушкі аб наданні назвы ў гонар Беларусі аднаму са сквераў Беластока падтрымаў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі. У выніку 14 ліпеня 2023 года ў Беластоку адбылося адкрыццё сквера Вольнай Беларусі. У гонар якой падзеі ці асобы, звязанай з Беларуссю ці беларуска-польскімі стасункамі, будзе названа вуліца ў Любліне — змогуць прапанаваць беларусы.

Павел Латушка і каманда НАУ звяртаюцца да неабыякавых беларусаў з просьбай уносіць прапановы аб магчымай назве вуліцы ў Любліне. Прапановы просім накіроўваць у сацыяльныя сеткі каманды НАУ ці праз чат-бот НАУ
@nau_by_bot.
Ускорить регистрацию транспортных средств и замену водительских удостоверений в Польше

После публикации на тему регистрации транспортных средств и замены водительских удостоверений команда Народного антикризисного управления получила многочисленные вопросы от беларусов по данной теме. Беларусы обращались в наши соцсети с вопросами, которые были связаны с проблемами замены водительских удостоверений и получением справок в посольстве, соблюдением сроков при замене водительских удостоверений и регистрации транспортных средств, проблемами замены беларуских водительских удостоверений в Польше, имеющих отметки в графе 12, и другие.

В настоящее время Министерством инфраструктуры подготовлен проект распоряжения по расширению перечня лиц, которым не требуется подтверждать подлинность беларуского водительского удостоверения, в том числе в отношении лиц, имеющих международную защиту в Польше. Команда НАУ направила в адрес министерства свои предложения по данному вопросу. Также в мае мы получили ответ от Министерства инфраструктуры Польши, в котором была отмечена открытость польской стороны для решения проблем с регистрацией транспортных средств и заменой водительских удостоверений беларусами в Польше. Заместителем руководительницы Объединенного Переходного Кабинета, руководителем НАУ Павлом Латушко уже запрошена встреча в Министерстве инфраструктуры Польши для обсуждения возможного упрощения соответствующих процедур. Министерство инфраструктуры Польши подтвердило проведение встречи в ближайшее время.

В материале на нашем сайте мы дали разъяснения по основным вопросам, которые поступают в адрес команды НАУ, а также рассказали о том, как беларусы могут поспособствовать ускорению процесса решения вопроса с заменой водительских удостоверений и регистрацией транспортных средств. Как можно это сделать — в полной версии материала на нашем сайте.

Полная версия материала на сайте НАУ: https://bit.ly/car-reg-for-by

@nau_belarus
В связи с решением сербского суда об экстрадиции Андрея Гнёта

НАУ повторно в течение этой недели обратилось к рабочей группе из представителей Европейской службы внешних действий, МИДов и посольств европейских стран, в том числе Польши, Германии, Хорватии, Кипра, Дании, Чехии, Бельгии и Австрии, с просьбой адвокатировать невыдачу беларуского активиста режиму Лукашенко, где его ждут незаконный политический приговор, пытки и, возможно, смерть.

В данный момент адвокаты Андрея готовят жалобу в апелляционный суд, чтобы остановить решение об экстрадиции.

Ранее мы неоднократно рекомендовали представителям Андрея, в том числе и после его перевода на домашний арест и рекомендуем сейчас срочно подать прошение на получение статуса беженца. К сожалению, НАУ не может повлиять на инициирование данной процедуры, поскольку таковая зависит от действий сербских адвокатов Андрея.

В данный момент НАУ обратилось к сербским правозащитным организациям с просьбой признать Андрея Гнёта политическим заключенным и к международным экспертам по праву беженства с целью содействия в процессе получения статуса беженца.
Беларусы змогуць вярнуць сабе канфіскаваную нерухомасць

Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк растлумачыў будучыню скрадзеных рэжымам Лукашэнкі кватэраў беларусаў за мяжой.

Прыклады ў гісторыі былі: У ГДР 1950-х камуністы таксама канфіскоўвалі нерухомасць у нязгодных з «палітыкай партыі». За 40 гадоў тысячы немцаў страцілі маёмасць. Пасля вызвалення і аб'яднання ў адзіную Германію, новыя ўлады пачалі рэстытуцыю (вяртанне нацыяналізаванай маёмасці ўладальнікам). Суды тады былі заваленыя тысячамі спраў і шмат каму ўдалося вярнуць маёмасць.

Канфіскацыя і продаж маёмасці палітычных апанентаў — цяжкае злачынства ва ўсіх краінах і ва ўсе часы. Тыя, хто гэта ладзіць, у тым ліку злаўжываюць службовым становішчам і выносяць прысуды заведама невінаватым людзям.

Беларускія суды і да 2020 года прытрымліваліся наступнага падыхода: дамовы аб продажы маёмасці набытай незаконным шляхам зʼяўляюцца незаконнымі. І суды, нават пры рэжыме Лукашэнкі, спакойна абавязвалі вяртаць маёмасць законным уладарам. Адзінае пытанне было — ці выплачваць людзям, якія набылі такую праблемную маёмасць за свае грошы, кампенсацыю. І для вырашэння гэтага пытання самым крытычным фактарам зʼяўляецца — ці ведаў пакупнік, што ён купляе маёмасць набытую незаконным шляхам.

І тут новыя «уладальнікі» канфіскаванай маёмасці наўрад ці могуць быць прызнаныя добрасумленнымі пакупнікамі. Паводле судовай практыцы, інфармацыя ў медыя зʼяўляецца агульнадаступнай. Таму, калі пакупнік будзе сцвярджаць, што не ведаў аб палітычным пераследзе папярэдніх уладальнікаў, ці тое, што купляе маёмасць набытую крымінальным шляхам, суд можа проста не прымаць гэтыя довады да ўвагі.

Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна абʼектыўна істотна слабейшыя за Усходні Блок і СССР па тэрыторыі, ваеннай моцы, і па эканоміцы. Гэта дае падставы для скасавання іх улады хутчэй, чым адбыўся развал Савецкага Саюзу.

Гледзячы на ўсе гэтыя фактары, тыя, хто купляе зараз маёмасць ахвяр палітычнага пераследу, рызыкуюць поўнасцю згубіць патрачаныя грошы.

@nau_belarus
Срочное обращение правозащитных организаций к Сербии

Сегодня, 14 июня, Международная федерация за права человека (FIDH), правозащитный центр «Весна», а также иные международные правозащитные организации выступили с обращением к суду Высшей инстанции Сербии с просьбой тщательно оценить обстоятельства дела Андрея Гнёта с учетом существующих рисков для его жизни и здоровья в случае экстрадиции, и призвали не экстрадировать его в Беларусь, где ему грозит серьезная опасность подвергнуться пыткам и жестокому обращению.

Эти организации также призывают международное сообщество соблюдать свои обязательства в области прав человека в соответствии с Международным пактом о гражданских и политических правах, Конвенцией против пыток и международными договорами в области прав человека, которые запрещают экстрадицию лиц, если они сталкиваются с риском пыток и другого жестокого обращения в стране назначения, в том числе в Беларуси.

Народное антикризисное управление приветствует данное заявление и обращается к международному сообществу оказать поддержку в недопущении экстрадиции в Беларусь Андрея Гнёта, где он неминуемо будет подвергнут пыткам и иным рискам для жизни за свои политические убеждения.
Набліжаецца сцэнар поўнага закрыцця межаў

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрвʼю каналу «6TV Biełaruś» распавёў пра песімістычныя прагнозы наконт мяжы з Беларуссю, польскі адказ на забойства памежніка і раптоўныя «выбары» Лукашэнкі.

https://youtu.be/AwEZIFzCraM

У большасці нелегальных мігрантаў расійскія візы. Усе аперацыі цэнтралізавана арганізоўваюцца Масквой. Па прыбыцці ў Беларусь яны кантралююцца мясцовымі ўладамі (арганізавана сабрацца і прыйсці на мяжу без падтрымкі рэжыму Лукашэнкі — немагчыма). Калі Беларусь выдасць забойцу — ён можа распавесці ўсе доказы злачынстваў рэжыму.

Тое, што зараз адбываецца, гэта, на жаль, яшчэ не пік эскалацыі. Сітуацыя будзе яшчэ больш пагаршацца. Сцэнар закрыцця межаў набліжаецца. Нават калі Польшча закрые мяжу, Лукашэнка не спыніцца працягваць свае гібрыдныя атакі нелегальнымі мігрантамі і далей.

Калі казаць пра выбары, Лукашэнка ўжо не думае пра транзіт улады і нават можа правесці сваё «выбары» зашмат раней, у 2024-м.

Ці рэальны такі сцэнар, пры чым тут т.зв. УНС і што будзе адбывацца ў краіне перад транзітам улады? Глядзіце меркаванне Арцёма Брухана ў відэа: https://youtu.be/AwEZIFzCraM

@nau_belarus
2024/06/20 20:38:39
Back to Top
HTML Embed Code: