⚡️ Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Ветка, Красная плошча, 5 / 52.558131, 31.171878)
Веткаўскі музей – адзіны ў Беларусі, які займаецца стараабрадніцкай культурай. Другі ключавы напрамак – беларуская традыцыйная культура. Зараз у музеі захоўваецца каля 15 тысяч прадметаў. Калекцыя складаецца галоўным чынам з іканапісу, старадрукаваных і рукапісных кніг, традыцыйнага ткацтва і вышыўкі, прадметаў побыту. Пры музеі працуюць рэстаўрацыйная майстэрня, цэнтр захавання і адраджэння народных рамёстваў.
📸 Больш інфармацыі пра адзін з самых цікавых музеяў у Беларусі і шмат фота – тут: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/vetka-museum
#gotobelarus

⚡️ Сёння пост для тых, хто імкнецца захаваць сувязь з Радзімай нават за мяжой. Сёння выпраўляемся ў віртуальнае падарожжа па Польшчы: там можна знайсці старыя маёнткі, якія належалі знакамітым беларусам і беларускам, помнікі беларускім дзеячам і музеі беларускай культуры. Напрыклад, музеі Адама Міцкевіча ці Эмерыка Гутэн-Чапскага, палацы Агінскіх і Радзівілаў ці месца нараджэння Каліноўскага.
⚡️ 7 мясцін у Польшчы, звязаных з беларускай гісторыяй: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/belarus-poland
#34travel #gotobelarus

👀 На якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?
У першы вясновы месяц адпраўляемся гукаць вясну, аб'ядацца блінамі, закупляцца ў рамеснікаў, слухаць жывую музыку і даследаваць Палессе.
У падборцы – падзеі, якія пройдуць не толькі ў абласных гарадах, але і ў мястэчках і вёсках.
https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/afisha-belarus-march-2024-bel

34travel.me
Афіша Беларусі: на якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?
Агу, вясна, агу, красна!
🌸 Агу, вясна, агу, красна!
Гуканне вясны – гэта абрадавы перыяд пераходу ад зімы да лета, які пачынаецца ў лютым на Грамніцы (2 лютага для каталікоў, 15 – для праваслаўных) і сканчаецца ажно на пачатку чэрвеня.
📸 На фота – абрад гукання вясны «Чырачка». Старажытны палескі абрад мае назву ад вадаплаўнай птушкі, якая першай прылятае і прыносіць на сваіх крылах вясну. Свята адбываецца ў мястэчку Тонеж (Лельчыцкі раён). Напярэдадні гаспадыні выпякаюць абрадавае печыва ў выглядзе птушак, якое раздаюць дзецям у дзень святкавання, каб шчасціла і «ўсе здаровенькія былі». Раніцай дзяўчаты ўпрыгожваюць елачку (сімвал вясенняга адраджэння), і ўся супольнасць едзе ў асаблівае месца – да старога дуба, дзе закідваюць елачку на дуб, паляць пудзіла зімы і водзяць карагоды.
🌿 Больш пра тое, калі і як гукалі вясну, што набліжала і сімвалізавала яе надыход – даведаешся тут: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/hukanne-viasny
#gotobelarus @gotobelarus / 📸 by sokolenok

Go to Belarus
⚡️ Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Ветка, Красная плошча, 5 / 52.558131, 31.171878) Веткаўскі музей – адзіны ў Беларусі, які займаецца стараабрадніцкай культурай. Другі ключавы напрамак – беларуская традыцыйная культура. Зараз у музеі…
✨ Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва?
Стараабрадніцтва – з'ява расійскай гісторыі, якая пакінула след у гісторыі беларускай. Горад Ветку на Гомельшчыне заснавалі ўцекачы з Маскоўскага царства, якія схаваліся ў Вялікім Княстве Літоўскім ад рэлігійных ганенняў. Іх традыцыі моцна паўплывалі на культуру рэгіёна: спарадзілі ўласны стыль іканапісу і кнігадрукавання.
✨ Распавядаем пра тое, хто такія стараабрадцы, як быў заснован горад Ветка ды ў чым асаблівасці стараабрадніцкіх абразоў: https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/vetka-staraabryadcy

⚡️ Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі
У новым матэрыяле разглядаем раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў.
⚡️ https://34travel.me/GotoBelarus/com.gotobelarus/be/post/brama
#gotobelarus @gotobelarus