Telegram Group Search
👷‍♂️У Жэневе перад будынкам ААН запатрабавалі вызвалення беларускіх прафсаюзнікаў

На Плошчы нацый прайшла акцыя пратэсту з мэтай прыцягнення ўвагі да лёсаў дзясяткаў прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. Месца і час акцыі абраны не выпадкова. У гэты момант у Жэневе праходзіць Міжнародная Канферэнцыя Працы, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі працоўных у Беларусі.

На акцыі выступіў генеральны сакратар Міжнароднай Канфедэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл, намеснік генеральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкан, прадстаўнік IUF Кірыл Букетаў і лідары нацыянальных прафцэнтраў М'янмы, Украіны, Нідэрландаў і Турцыі.

Крыніца: Salidarnast
Пенсіянера з Хойнікаў асудзілі па дыфамацыйных артыкулах і за калекцыю боепрыпасаў

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка, якога абвінавацілі па шэрагу артыкулаў: арт. 188 КК (паклёп), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі альбо народнага засядацеля) і ч. 2 арт. 295 КК (незаконнае захоўванне боепрыпасаў).

Суддзя Яўген Шаршнёў прызнаў пенсіянера вінаватым і прызначыў Кірэйчыку 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь.

Судом таксама вырашана пытанне аб спагнанні з абвінавачанага на карысць пацярпелых маральнай шкоды.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115436
За каментары жорстка затрыманы жыхар Магілёва

У відэа сілавікоў паказаныя каментары, якія нібыта пакінуў затрыманы, — ён пісаў пра полк Каліноўскага і прапаноўваў прызнаць Алмаз, АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❤️На волю выйшаў палітвязень Ілля Бохан

Ілля — фігурант справы аб "масавых беспарадках" (арт. 293 КК), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня. Паводле версіі абвінавачвання, Ілля, якому ў жніўні 2020 яшчэ не было 18 гадоў, удзельнічаў у "масавых беспарадках", кінуў у міліцыянтаў алюмініевую бляшанку з-пад энергетыка, а таксама нібыта падышоў да дрэва, пачаў схіляць яго ў бок каб зламаць, але нічога не выйшла. З міліцыянтаў ніхто Бохана ў судзе не пазнаў.

У судзе Ленінскага раёна Брэста 21 кастрычніка 2021 года яму прысудзілі 3,5 гады калоніі. Свой тэрмін Ілля адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль выйшаў на волю ў сакавіку гэтага года.
📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
📝Спецдакладчыца па Беларусі прадставіла новы даклад па сітуацыі з правамі чалавека

На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года.

Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл. У дакладзе разглядаецца, як супраць беларусаў і беларусак ужываюцца рэпрэсіі як унутры краіны, так і за яе межамі. Асаблівую ўвагу Спецдакладчыца надае праву на свабоду асацыяцый і паказвае на мэтанакіраванае выкараненне ўсіх незалежных асацыяцый у Беларусі з 2021 года, што закранае арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, палітычныя партыі, прафсаюзы, калегіі адвакатаў ды рэлігійныя арганізацыі.

«Вясна» прыводзіць некаторыя вытрымкі з дакладу Анаіс Марэн.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115441
За каментары ў тэлеграме затрымалі мужчыну

На «пакаяльным відэа» ён кажа, што нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, абражаў міліцыянтаў і пісаў пра іх месцазнаходжанне, а таксама абмяркоўваў выраб і выкарыстанне «кактэйляў Молатава».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе журналіста Ігара Карнея

Нагадаем, 56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Мінскі гарадскі суд з 19 сакавіка разлядаў справу журналіста. Працэс вёў суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 20 тысяч рублёў.

Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Саўчука.

💌Падтрымайце Ігара: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Ігару Пятровічу Карнею
💻Напісаць анлайн
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнанае YouTube-шоу «Женщины тяжелого поведения»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 5 чэрвеня.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Анастасія Карасёва, Марына Ментусава і Кацярына Раецкая.

Як пазначана ў апісанні праекту, гэта шоу «створанае беларускамі для беларусак» і ў ім «разам з калегамі, жанчынамі медыя, палітыкі, навукі і культуры мы абмяркоўваем што можна зрабіць, каб жыццё дзяўчынак, дзяўчат і жанчын стала лепшым».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-канал «Беларусь 2.0 Робім разам»;
📍Instagram старонка «politzonabelarus»;
📍Інтэрнет-старонка «defendersbelarus.оrg»;
📍Facebook-старонка «Беларуская Нацыянальная Памяць»;
📍TikTok-старонкі «sens.livе», «Пра Кастусь», «Black Swan», «Вектар на Беларусь. Навiны».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
2024/06/05 19:23:56
Back to Top
HTML Embed Code: