Telegram Group Search
Адчуваеце стому і не хочацца нічога рабіць пасля выходных? Магчыма, вы няправільна адпачываеце…

Мы падрыхтавалі 5 парадаў, якія дапамогуць вам адпачываць якасней, гартайце карцінкі!
Задумваліся калі-небудзь, чаму яйка – сімвал Вялікадня? 🧐🪺

Распавядаем, што стаіць за святам Вялікадня і чаму яно мае менавіта такія сімвалы. Гартайце карцінкі!
На «луге» ці на «лузе?» На «снеге» ці на «снезе»? 🤔

Распавядаем пра распаўсюджаную памылку ў беларускай мове, якую трэба запомніць і не паўтараць 👇🏻

У канцы беларускіх словаў пры скланенні не можа быць спалучэнняў -ге, -ке, -хе.

У назоўніках першага скланення, якія маюць на канцы літары -г, -к, -х,
у давальным і месным склонах з'яўляюцца наступныя змены:
г становіцца з, х становіцца с, к становіцца ц.

Як тады правільна кажам?

пралка — пралцы , пралке
фізіка — фізіцы , фізіке
страха— страсе , страхе
дарога — дарозе , дароге
спасылка — спасылцы , спасылке
дачка — дачцэ , дачке

Калі ўзнікаюць пытанні, то заўсёды можна праверыць сябе starnik.by ;)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
9 траўня – дзень памяці і смутку, не агрэсіі і варожасці.

9 траўня – гэта не пра «можам паўтарыць», а пра «ніколі зноў».
Запрашаем у парк гісторыі «Вялікае Княства Сула»
Ідэальнае месца для знаёмства з беларускімі традыцыямі!

Распавядаем падрабязней пра гэтае месца ў допісе, гартайце карцінкі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18 траўня ў Беларусі шмат розных і цікавых музеяў праводзяць «Ноч музеяў» – імпрэзу, прымеркаваную да Міжнароднага дня музеяў, падчас якой можна паглядзець музейныя экспазіцыі ўначы або нават да раніцы наступнага дня.

Мы сабралі нашыя фаварыты, забірайце сабе ў захаваныя, каб не згубіць 👇🏻

🏛 Сядзіба Якуба Коласа «Ласток»

Тут вас чакае насычаная тэатралізаваная праграма. Кожны і кожная змогуць акунуцца ў атмасферу дзяцінства пісьменніка, патрапіць на экскурсію па мемарыяльнай сядзібе, паўдзельнічаць у майстар-класе па стварэнні абярэгаў і паслухаць народную музыку.

📆 Дата: 18 траўня
Час: 15:00
📍Месца:
музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск

🏛 Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы

Калі вам хочацца адчуць атмасферу магіі і чараўніцтва, то гэтае месца дакладна для вас! Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў і полымя ачышчальнага вогнішча разгоняць цемру і парушаць цішыню бяскрайніх абшараў музейнай вёскі.

📆 Дата: 18 траўня
Час: з 20:00 да 23:00
📍Месца:
Музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

🏛 Дукорскі маёнтак

Тут вы сапраўды можаце адчуць дух сярэднявечча. У гэтую ноч музей падрыхтаваў шмат цікавага: рыцарскія двубоі, казкі ля вогнішча, старажытныя традыцыйныя стравы і напоі, а таксама экскурсіі па старадаўніх будынках і выставах. Удзень будуць тэматычныя праграмы і экскурсіі, а ўвечары – вясёлыя гулянні.

📆 Дата: 18 траўня
Час: 12:00
📍Месца:
Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак», Дукора, вул. Школьная, 15а, Пухавіцкі раён

🏛 Заслаўскі музей-запаведнік

«Заслаўскі млын збірае сяброў» і кліча ўсіх, каму цікавыя беларускія традыцыі і культура. Тут вас чакаюць майстар-класы, жывая музыка, выступы творчых калектываў і сустрэча з чараўніцай. Будзе фотазона, вырабы рамеснікаў і нават сакрэты прыгатавання гарбаты з лекавых траваў.

📆 Дата: 18 траўня
Час: 18:00
📍Месца:
Этнаграфічны комплекс «Млын», Заслаў’е, зав. Савецкі, д. 8, Мінскі раён

🏛 Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый

Калі хочаце паглыбіцца ў свет магіі пляцення, то вам дакладна ў Веткаўскі музей. У праграме: абрады, выступы фальклорных ансамбляў, традыцыйнае беларускае вяселле, майстар-класы па вырабе вяночкаў і плеценых узораў, а таксама інтэрактыўныя забавы для дзяцей, а на вечар запланаваны прагляд фільма пра абрадавы цыкл Палесся.

📆 Дата: 18 траўня
Час: 16:00
📍Месца:
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. г. Гомель, пл. Леніна, 4а
☀️Лета ўжо праз два тыдні!🌻
А гэта значыць, што самы час ехаць у вандроўку!

Сабралі для вас 5 месцаў у Беларусі, які вартыя вашай увагі гэтым летам👇🏻

📍 Мост у Мастах

Знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці і з'яўляецца адным з найбольш вядомых інжынерных збудаванняў Беларусі. Мост пралягае праз раку Нёман і выдатна спалучае ў сабе прыгажосць прыроды і тэхнічную дасканаласць. Цудоўнае месца для вашых наступных фотаздымкаў!

📍 Нясвіжскі замак і парк

Зараз тут працуе часовая выстава «Слуцкая ўязная брама». Раім наведаць прыгожы парк вакол замка, там можна зладзіць пікнік ці проста паляжаць на пледзе цёплым сонечным дзяньком. І, канечне, у сам замак завітайце!

📍 Палац у Косава

Шыкоўны неагатычны замак, пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Палац атачаюць легенды і гісторыі пра падземныя хады, якія нібыта вядуць ажно да Вільні. Летам тэрыторыя вакол палаца расцвітае: зялёны парк, рэдкія дрэвы і кветкі ствараюць ідэальныя ўмовы для адпачынку на свежым паветры.

📍 Гальшанскі замак

Замак быў рэзідэнцыяй роду Сапегаў і на працягу стагоддзяў меў вялікае значэнне для гісторыі рэгіёну. Летам тут асабліва прыемна гуляць па старажытных сцежках, даследаваць руіны і ўяўляць, як выглядаў замак у часы сваёй велічы.

📍 Салігорскія горы і тэрыконы

Калі вы любіце актыўны адпачынак, то вам дакладна варта наведаць гэтае месца, бо патрапіць сюды будзе не так і лёгка. Тэрыконы, створаныя з адкідаў саляной прамысловасці, утвараюць неверагодныя ўзвышшы, якія зелянеюць летам і ствараюць неймаверна прыгожыя пейзажы.

Як бяспечна патрапіць на Салігорскія горы і тэрыконы?

Гэтае месца знаходзіцца на закрытай тэрыторыі і з'яўляецца часткай комплексу «Беларуськалій». Для бяспечнага наведвання неабходна атрымаць дазвол або скарыстацца паслугамі мясцовых турыстычных агенцтваў, якія прапануюць арганізаваныя экскурсіі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📹 8 Іnstagram-старонак на беларускай мове пра вандроўкі, кулінарыю, адукацыю і не толькі, на якія варта падпісацца ⬇️

ПРА ВАНДРОЎКІ
Тут вы знойдзеце файныя маршруты па мясцінах Беларусі, гайды па архітэктурных стылях, падборкі ідэй і падзей для падарожжаў па Беларусі і нават падкасты. Вельмі раім!

ПРА МОДУ
Беларускі брэнд народнай моды – вырабы з саломы, цішоткі і крафтавыя аксесуары. Традыцыйна, сучасна і ўнікальна.

ПРА ЕЖУ
«Смачная старонка, дзе гатуем розныя стравы на роднай мове.
Памятайце: што б вы ні гатавалі, па-беларуску заўжды смачна!» – ад аўтараў старонкі. Смачна і па-беларуску!

ПРА АНГЕЛЬСКУЮ МОВУ
Рэпетытарка ангельскай мовы Вера Крамко на сваёй старонцы сумяшчае лайф-стайл блог і карысныя цікавінкі пра ангельскую мову.
І ўсё гэта цалкам на беларускай мове!

ПРА ЖЫЦЦЁ ПА-БЕЛАРУСКУ
Тут лайф-стайл і беларуская мова, Ліза разважае пра адметнасць беларусаў і беларусак, а таксама дзеліцца цікавінкамі беларускай мовы.

ПРА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Курсы і падрыхтоўка да ЦЭ, а таксама разборы правілаў і карысныя допісы з адметнымі момантамі беларускай мовы.

ПРА ГУМАР
Жыццёвыя жарты на беларускай мове. Смешна і проста

ПРА ТРАДЫЦЫЙНЫ СТРОЙ
Сапраўдная энцыклапедыя народнага адзення Беларусі!

Дасылайце сабе ў захаваныя, каб не згубіць 🔖
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/05/23 18:08:05
Back to Top
HTML Embed Code: