Telegram Group Search
👷‍♂️У Жэневе перад будынкам ААН запатрабавалі вызвалення беларускіх прафсаюзнікаў

На Плошчы нацый прайшла акцыя пратэсту з мэтай прыцягнення ўвагі да лёсаў дзясяткаў прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. Месца і час акцыі абраны не выпадкова. У гэты момант у Жэневе праходзіць Міжнародная Канферэнцыя Працы, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі працоўных у Беларусі.

На акцыі выступіў генеральны сакратар Міжнароднай Канфедэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл, намеснік генеральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкан, прадстаўнік IUF Кірыл Букетаў і лідары нацыянальных прафцэнтраў М'янмы, Украіны, Нідэрландаў і Турцыі.

Крыніца: Salidarnast
Учиться за границей бесплатно и получать стипендию?

Это вполне реально! Главное знать, куда обратиться за информацией о грантах и специальных программах для беларусов(ок). О них мы коротко рассказываем в этой карусели.

‼️ ВНИМАНИЕ! Прямо сейчас идет набор на программу от EU4Belarus — поддержка для прохождения языковых курсов и бюрократических процедур.

Программа предназначена для экс-политзаключенных, а также подвергшихся уголовному и административному наказанию по политическим мотивам беларуских студентов и студенток/учеников и учениц, а также специалистов и специалисток.

👉 Подать заявку

📷 Instagram|💬 Facebook
📝 Дзен
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📝Спецдакладчыца па Беларусі прадставіла новы даклад па сітуацыі з правамі чалавека

На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года.

Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл. У дакладзе разглядаецца, як супраць беларусаў і беларусак ужываюцца рэпрэсіі як унутры краіны, так і за яе межамі. Асаблівую ўвагу Спецдакладчыца надае праву на свабоду асацыяцый і паказвае на мэтанакіраванае выкараненне ўсіх незалежных асацыяцый у Беларусі з 2021 года, што закранае арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, палітычныя партыі, прафсаюзы, калегіі адвакатаў ды рэлігійныя арганізацыі.

«Вясна» прыводзіць некаторыя вытрымкі з дакладу Анаіс Марэн.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115441
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пераслед актывістаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі – гэта недапушчальная практыка»

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка – аб пераводзе Андрэя Гнёта пад хатні арышт:

Святлана Ціханоўская: «Сем месяцаў таму Андрэя Гнёта затрымалі па запыце беларускіх сілавікоў: актывіста абвясцілі ў вышук праз Інтэрпол па надуманых абвінавачваннях у нявыплаце падаткаў.

Пакуль што Андрэй знаходзіцца пад хатнім арыштам, але я шчаслівая тым, што ён нарэшце змог апынуцца дома. Гэта вынік маштабнай сумеснай працы дыпламатаў ЕС, беларускіх палітыкаў, юрыстаў і грамадскіх арганізацый.

Я заклікаю ўлады Сербіі не выдаваць Андрэя ў Беларусь і спыніць ягоны пераслед. У прыватнасці, зняць усе абмежаванні свабоды, вызваліць з-пад хатняга арышту – і самастойна дазволіць пакінуць краіну»

Павел Латушка: «Мы працягваем змагацца за лёс Андрэя Гнёта, і мы будзем змагацца за лёсы ўсіх беларусаў, якія церпяць ад рэжыму Лукашэнкі! Столькі, колькі ў нас хопіць сіл і столькі, колькі для гэтага спатрэбіцца часу»

Андрэй Гнёт – рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб'яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем». Зварот Андрэя, які ён запісаў з кватэры, глядзіце ў далучаным відэа.

@CabinetBelarus
‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 9 чалавек:

Віктар Новікаў
Канстанцін Каляга
Эрык Каласоўскі
Іван Пацко
Аляксандр Лаўрушчык
Іван Дрык
Павел Сергіеня
Дзмітрый Філіповіч
Арцём Лапіч


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Інтэрнацыянальнага легіёна.

Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта.

Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага.

Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор.

Дапамагчы можна па наступным рэквізітам:

Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: [email protected]
Forwarded from Белсат
😢 Беларусы-эмігранты і беларусы ўнутры краіны ўсё болей аддаляюцца адны ад адных

Гэта канстатуюць сацыёлагі. Унутры Беларусі, нягледзячы на спробы закатаць у асфальт усё грамадскае жыццё, сталі прабівацца парасткі новага грамадства ў новай рэальнасці.

Беларусы ж замежжа не разумеюць карэктна тых тэндэнцыяў, якія ідуць у іх на радзіме, што нярэдка выліваецца ў непаразуменні з тымі, хто працягвае жыць унутры краіны.

Чытайце наш разбор сацыялагічнага даследавання:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Дарагія нашы палітзняволеныя імяніннікі, моцна сціскаецца сэрца, калі думаем пра ўсіх вас!

І так вам хочацца сказаць,
Што вам ужо пара дахаты -
Краіну новую ствараць!
Ствараць краіну сваёй мары,
У якой заўжды павінны быць
Шчаслівымі любімых твары!
І Беларусі вечна жыць!

Вытрымайце, не губляйце надзеі і веры ў тое, што ўсё непазбежна зменіцца!

Мы з вамі!!!
Беларускі і беларусы Беластока

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇫🇷 У парлямэнце Францыі заклікалі памяняць назву Беларусі ў францускай мове так, як гэтага хочуць беларусы

Дэпутат францускага парлямэнту Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парлямэнцкай групы дасьледаваньняў Беларусі, зьвярнуўся ў Францускую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі ў францускай мове.

Цяпер па-француску назва гучыць як Biélorussie (з рас. Белоруссия), а дэпутат Пэці прапануе назву, блізкую да той, якой называюць сваю краіну самі беларусы, — Bélarus.

Раней з такой ініцыятывай выступалі таксама беларусы Францыі і беларускія дэмакратычныя сілы.

https://smarturl.click/M1524

Ілюстрацыйнае фота Reuters
2024/06/07 21:37:07
Back to Top
HTML Embed Code: