Telegram Group Search
З Новым годам, дарагія сябры. Беларусы — адна вялікая сям'я. Мая стужка так выглядала ўчора. ❤️
Новы міністар замежных справаў Францыі прыяжджаў у Вільню на сустрэчу з Ціханоўскай адразу пасьля выбараў 2020
Хто ў Вільні, далучайцеся заўтра (21 студзеня) адзначыць гадавіну паўстаньня Каліноўскага. Бярыце з сабой сьцягі.

▪️святая імша ў Кафедральным саборы (12.30–13.30 па мясцовым часе),

▪️цырымонія на могілках Росы (14.00–14.45 па мясцовым часе).
Сапраўды шкада, што Польшча прыпыніла праграму Poland Business Harbour. Праграма цудоўная і патрэбная. Але няварта пасыпаць галаву попелам.

Наколькі нам вядома, адна з асноўных праблем для віз Poland Business Harbour — нізкая канвертацыя віз. То бок людзі рабілі масава візы PBH і толькі каля 35-40% атрымальнікаў імі скарысталіся і ўехалі ў Польшчу. Агулам Польшча выдала беларусам больш за 600 тысяч візаў розных тыпаў за апошнія 30 месяцаў.

Другая магчымая прычына — візавы скандал летась у Польшчы, калі пацвердзілася, што многія візы выдаваліся без належных працэдураў і праверак, у тым ліку за хабар.

Цяпер мы знаходзімся ў кантакце з прадстаўнікамі польскага ўраду ў справе аднаўленьня праграмы Poland Business Harbour ці запуску яе альтэрнатывы, прызначанай для высокакваліфікаваных працоўных для Беларусі і рэгіёну. Гэта важна і для беларускага прыватнага сэктару, гэтаксама важна для польскага боку.

Пры гэтым прыпыненьне (НЕ СПЫНЕНЬНЕ!) праграмы аднак ня значыць спыненьня выдачы візаў. Кваліфікаваныя спецыялісты могуць па-ранейшаму падавацца і атрымліваць візы, зараз выпрацоўваецца мэханізм паскоранай выдачы.

Цяпер новы польскі ўрад праводзіць перагляд усіх праектаў і праграмаў, якія фінансуюцца дзяржавай. Гэта тычыцца і медыяпраектаў, у тым ліку Белсат. Падчас апошняй сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская падняла гэтае пытанне з міністрам Сікорскім, і міністар запэўніў, што МЗС працягне падтрымку каналу. Для нас, беларусаў, праца Белсату мае выключна важнае значэнне.
Анатоль Лябедзька: Да дыскусіі наколькі пагана украінцы ставяцца да беларусаў
?!
Ужо настроіліся з Франакам Вячоркам на высадку і хвалю чакання наступнага цягніка да Кіева. Але… памежнікі паставілі ў рэжым чакання цягнік!!! Ён нас пачакаў і мы з добрым настроем рушылі ў Кіеў.
Быць, менавіта ў гэтыя дні, ва Украіне годна і цікава. Наперадзе змястоўныя сустрэчы і дыскусіі з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і еўрапейскімі парламентарыямі, што ў гэтыя дні з’язджаюцца ва Украіну.

#украіна #беларусь #разам #салідарнасць
У Кіеве, высілкамі офісу Святланы Ціханоўскай і дэпутскай групы “За дэмкратычную Беларусь” адбылася дыскусія: стасункі афіцыйнага Кіева і дэмакратычных сіл Беларусі: выклікі, пагрозы, магчымасці:

Некаторыя вынікі дыскусіі:
👉Галоўным крытэрам эфектыўнасці супольнай працы можа быць запуск беларуска-украінскага стратэгічнага дыялога. Удзельнікі дыскусіі засведчылі разуменне і ўсведамленне, што трэба ствараць эфектыўную сістэму, стрыжням якой з’яўляецца стратэгія і ясны план дзеянняў.
👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” рыхтуе адмысловую заяву аб непрызнанні вынікаў беларускіх псеўдавыбараў.
👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” гатова да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, дабраахвотнікаў і абмеркаванню спіса існуючых праблем. Задача мінімум - развязаць хаця б некалькі вузлоў, якія ствараюць перашкоды для інтэграцыі беларусаў ва Украіне
👉украінскія і беларускія сінтэнкі (Прызма, Палітычная сфера, Еўрапейскі Дыялог) распачынаюць падрыхтоўку форума братоў Астрожскіх у Кіеве.
Сёньня ў літоўскім Сэйме адбылася канферэнцыя, прысьвечаная беларускаму Дню Канстытуцыі. Вельмі моцныя словы літоўскіх палітыкаў і спікеркі парлямэнту ў падтрымку беларусаў, каб ня клалі ў адзін кошык рэжым і народ. Важна, што гэта адбываецца на фоне агульных антыбеларускіх настрояў у літоўскай мэдыяпрасторы. Трэба яшчэ больш супольных падзеяў, і камунікацыі.
2024/03/29 05:19:22
Back to Top
HTML Embed Code: