Telegram Group Search
👀 Мода – это не только об одежде. В разные периоды в человеческой культуре появлялась различные модные привычки, ценности и вкусы, влияющие на биоразнообразие в мире.

В день биоразнообразие мы собрали эти привычки и делимся с вами.

🤔 А какие странные модные веяния, которые меняли или меняют судьбы видов, помните вы?

Пишите в комментариях.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦝 Улады Японіі змагаюцца з агрэсіўнай папуляцыяй янотаў.

Па ўсёй сталіцы ўстаноўленыя пасткі, а таксама працуе гарачая лінія для гараджан, якія пацярпелі ад дзеянняў драпежных млекакормячых.

Адзначаецца, што колькасць янотаў, якія знаходзяцца ў Токіа і яго наваколлях, узрасла амаль у пяць разоў за апошняе дзесяцігоддзе.

Так, у 2012 годзе на тэрыторыі сталіцы злавілі 259 янотаў, а ў 2022-м - 1282.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚫️ Гэтая навіна агаломшыла нас.

Светлая, адкрытая, шчырая, заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу, Лана Семенас узначальвала ўстанову "АграЭкаКультура" і была сталым экспертам, якая заўсёды ішла на сустрач і давала каментары Зялёнаму парталу і супрацоўнічала з Зялёнаю Сеткаю.

Кандыдатка сельскагаспадарчых навук, экспертка па арганічным земляробстве, яна была з тых, каго цяжка было замяніць, бо разбіралася ў сваёй справе на вышэйшым узроўні. У той жа час была сціплай, ніколі не ставіла сябе вышэй за іншых, заўсёды прыслухоўвалася да суразмоўцаў, тлумачыла складанае.

Лана Семенас цяжка хварэла, але не скардзілася. Працавала да апошніх дзён…

Зялёны партал і Зялёная сетка смуткуе з нагоды заўчаснага сыходу калегі і сяброўкі. Мы выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Ланы.
🌪Ветраныя турбіны будуюцца такім чынам, каб супрацьстаяць ураганам. Але часам вецер усё ж такі перамагае.

Так здарылася днямі ў ЗША, дзе на ветракі наляцеў магутны тарнада. У выніку дзесяць ветраных турбін літаральна склаліся.
🐻 Беларускі мядзведзь на тры гадзіны схадзіў у Літву, але ўсё ж такі павярнуўся на Радзіму.

Падрабязней навіна і відэа несанкцыянаванага пакідання Беларусі тут ➡️
🏠 «Тут не толькі не страляюць сабак. Тут у ініцыятывы, што дапамагае бяздомным жывёлам, ёсць падтрымка гарадской думы.

Гарадскія ўлады абвяшчаюць конкурс грантаў, на які можна падаваць свае праекты, і, сярод іншага, яна цяпер падтрымлівае вось такі праект – стварэнне часовых домікаў для вулічных катоў», - піша нашая калумністка Наста Захарэвіч.

Дзе такое месца? На жаль, не ў Беларусі.

“…І хай гэта і блізка не ідэальнае рашэнне, а на вуліцах Рыгі па-ранейшаму безліч бяздомных жывёлаў, гэта ўсё адно ў мільён разоў лепей за стандартныя беларускія рашэнні”.

Як гарадскія ўлады латвійскай Рыгі дапамагаюць зааваланцёрам, і чаму яны ўсё роўна скардзяцца на адсутнасць падтрымкі, а таксама аб тым, чаму на дамках для бадзячных жывёлаў не саромеюцца ставіць лагатым Рыжскай думы, чытайце ў аўтарскай калонцы Насты на Зялёным партале.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗓 Сёння – апошні панядзелак вясны. А значыцца і час на апошні вясновы дайджэст навінаў.

Сабралі для вас самае цікавае, што здарылася на мінулым тыдні.

🦝 Сталіцу Японіі атакуюць яноты. Скуль яны ўзяліся на вуліцах горада? Усё проста – калісьці ў Японіі была мода на хатніх янотаў, але яна хутка прайшла. Як вынік – сотні жывёлаў апынуліся на вуліцах і хутка іх колькасць перавысіла ўсе межы.

🐗А вось польскую Гдыню даўно непакояць дзікі. Яны жывуць у горадзе ўжо досыць даўно. Але зараз іх пачалі адстрэльваць, бо людзі баяцца распаўсюду афрыканскай чумы свінняў (АЧС). На мінулым тыдні аднаго з дзікоў застрэлілі ў цэнтры горада. Мэр Гдыні – незадаволеная.

🐻Тым часам беларускі мядзведзь трапіў на відэа літоўскіх памежнікаў, калі на некалькі гадзінаў прагуляўся да суседзяў без аніякага пашпарту і візаў. Праз тры гадзіны мядзведзь павярнуўся да дому. З якой мэтай гадзіў у Літву – невядома.

🌱 Ну і традыцыйна раім вам пачытаць аўтарскі артыкул аб тым, як у розныя часы мода ўплывала на біяразнастайнасць у свеце. У тэксце нашай аўтаркі Інэсы Балоцінай не толькі пра абутак са скуры кракадзіла, ці боа з пер’я экзатычных птушак, але і пра тое, як у моду ўвайшлі калекцыі казурак, ці хатнія совы. 🦉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱 У інтэрнэце з'явілася відэа з такім аўтаматам з Пекіна.

Тым часам ёсць інфармацыя, што такія аўтаматы бачылі і ў іншых гарадах Кітая, а жывёлы там выглядалі хворымі ці нават былі мёртвыя.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌱 Першая Чырвоная кніга Беларусі выйшла толькі ў 1981 годзе. С тех пор яна аднакратна адрэдагавалася.

Адны віды - уносіліся ў спіс асоба ахоўных, іншыя - вярталіся ў спіс тых, каму нічога не пагражае.

У гэтым годзе ў краіне плануюць надрукаваць пятае выданне Чырвонай кнігі.

Зялёны портал паглядзеў, якія расліны і жывёлы, могуць апынуцца ў спісе. Падрабязней ➡️ тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱 Вядомая беларуская прапагандыстка Бондарава занепакоіласа пытаннем любові людзей да дрэваў.

І знайшла ў гэтым… сэксуальны падтэкст.

Бондарава апублікавала на сваёй старонцы пост пра "новую сексуальную арыентацыю", якую нібыта прапагандуюць на Захадзе — экасэксуальнасць.

Маўляў, гэта хваравітая “цяга да дрэў”.

З гэтай нагоды ў нас наспела да вас сур’ёзнае пытанне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤿 Тых, хто парушыў забарону, чакае велічэзны штраф – ажно 12 тысяч даляраў.

🐢Чаму? Бо чарапахі! Як начныя купанні звязаныя з чарапахамі? Усё проста: менавіта ў азначаны перыяд малыя чарапашаткі вылупляюцца з яек і пачынаюць свой шлях да мора.

Робяць яны гэта па начох! І каб ніхто не замінаў працэсу, турэцкія ўлады ўвялі сур’ёзныя абмежаванні. Аднямі купаннямі не абыйшлося.

Падрабязнасці чытайце на Зялёным партале.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🍄Больш за дзве тысячы гадоў таму Арыстоцель заўважыў "халодны агонь" у лесе. Ён прыняў свет за свет ад “гнілой кары дрэва".

На сам рэч, ужо ў тыя часы на Зямлі жылі адмысловыя грыбы.

На працягу стагоддзяў людзі назіралі за незвычайным светам ад пэўных грыбоў, не заўсёды ўсведамляючы прыроду гэтага святла.

У Японіі, да прыкладу, свет ад грыбоў называлі "кицунэ-бі" ("лісіны агонь"). Людзі думалі, што свячэнне ствараюць лісы.

Завіталі дзеля вас на адмысловую лекцыю ва ўніверсітэт Гента (Бельгія) і зараз ведаем ня толькі пра тое, колькі грыбоў свеціцца на Зямлі, чым гэты свет адрозніваецца і якое адношанне да іх мае Люцэфер.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌱 А што мы падрыхтавалі для вас у падарунак напярэдадні лета!

Лавіце наш чарговы (ужо трынацаты па ліку!) выпуск падкаста «Природа очистилась». Гэта апошні выпуск у сезоне. І ў ім мы размаўляем з эксперткай (а яшчэ нашай сталай аўтаркай) пра (не)ахову біяразнастайнасці ў Беларусі.

Пра тое, чаму ў Беларусі хочу адкрыць паляванне на чырвонакніжных жывёлаў, чаму ў нашай краіне глядзяць на прыроду выключна як на рэсурс і да чаго такі погляд можа прывесці?

😊 Дарэчы, уважлівыя слухачы ў выпуску абавязкова пачуюць голас маленькага ласяня!

Чакаем на вашыя каментары 😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔆 Пачынаем першы тыдзень лета нашым улюбёным дайджэстам зялёных навінаў. Нагадваем, што важнага было на мінулым тыдні.

🐢 Турцыі будуць штрафаваць мясцовых жыхароў і турыстаў, якія вырашаць купацца ўначы. Усё дзеля таго, каб дапамагчы малым чарапашкам бяспечна дабрацца да мора.

💦 Навукоўцы высветлілі, што гарадскія рэкі могуць быць крыніцамі… парніковых выкідаў. Зразумела, самі па сабе яны не вінаватыя, але антрапагеннае ўдзеянне на ваду ў гарадах – урэшце прыводзіць да таго, што рэкі выкідваюць у атмасферу СО2.

🐦 Птушкі змяняюць свае міграцыйны шляхі з-за войнаў. І вайна Расіі ва Ўкраіне – не выключэнне. Пра гэта гавораць навуковыя даследванні.

🦜І абавязкова пачытайце наш тэкст пра папугаяў, з якога вы даведацеся пра тое, чаму Беларусь такая бедная на гэтых птушак. І не, мы не пра тое, што яны павінны жыць у беларускіх лясах 😊 А пра што? Даведаецеся вось ➡️ тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐠 У прыродзе сонечны акунь насяляе рэкі Паўночнай Амерыкі, дзе вырастае да 30-40 см.

Ці быў ён наўмысна ці выпадкова заселены ў вадаёмы Еўропы, невядома. Але па адной з версій сонечны акунь патрапіў у Еўропу, калі пачаў набіраць папулярнасць сярод акварыумістаў.

Зрэшты, па іншай, яго наўмысна засялілі ў вадаёмы Францыі ў 1877 году для спартовай рыбалкі. І вядома ж ён зусім выпадкова распаўсюдзіўся па іншых вадаёмах: рэках, азёрах і ручаям Еўропы.

На сённяшні дзень, можна сустрэць у басейнах рэк, якія ўпадаюць у Чорнае мора. Што з'яўляецца праблемай, бо сонечны акунь складае істотную харчовую канкурэнцыю для мясцовых відаў рыб, паступова выцясняючы іх.

І вось гэтая рыбка дабралася да Беларусі. Дзе менавіта яе заўважылі, пішам на Зялёным партале.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Літва зноў заклікае Беларусь спыніць сваю атамную станцыю.

У адказ, зразумела, цішыня. Але Літоўскі ядзерны рэгулятар настойвае на праблемах з бяспекай на БелАЭС.

⚠️ І просіць паведаміць аб "гранічных значэннях актыўнасці радыенуклідаў, якія выкідваюцца ў навакольнае асяроддзе", апублікаваць рэкамендацыі, выдадзеныя па выніках міжнародных экспертных місій, і даць справаздачу аб іх выкананні, прадаставіць "дадатковую інфармацыю, неабходную для больш дакладнага прагназавання магчымых аварыйных выкідаў".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/06/04 00:02:19
Back to Top
HTML Embed Code: